Запрашаем на выстаўку майстра разьбы па дрэве Анатоля Зубанава32>
Назад
Убачыць незвычайнае ў самых нечаканых рэчах, а потым стварыць з гэтага сапраўдны твор мастацтва можа далёка не кожны. Аўтар работ, прадстаўленых на выстаўцы "Фантазіі ў дрэве", такім талентам надзелены напоўніцу. У руках Анатолія Васільевіча Зубанава самыя простыя карэньчык, сучок ці галінка ператвараюцца ў незвычайных казачных істот або цэлую скульптурную кампазіцыю... Каб упэўніцца ў гэтым, запрашаем да нас у музей на яго персанальную выстаўку!