"Дзіва дзіўнае!"32>
Назад
У гэтым месяцы прапануем звярнуць вашу ўвагу на вельмі цікавы і каштоўны экспанат Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея – зборнік “Дудка беларуская” 1896 г, якому больш за сто гадоў. Імя аўтара гэтай кніжачкі,Францішка Багушэвіча, мы ўжо ўзгадвалі ў мінулыя разы. Гэты зборнік у музеі лічыцца амаль арыгінальным. Але гэта не зусім так. Калі вам цікава даведацца пра яго больш падрабязна, то прыязджайце, калі ласка , да нас. Тут вы пачуеце змястоўны аповед пра гэты і іншыя друкаваныя выданні беларускай літаратуры канца ХІХ-ХХ ст. Гэты перыяд у літаратуры быў складаны і адначасова цікавы.