"Дзіва дзіўнае!"32>
Гэты год асаблівы для музея, таму што мы таксама адзначаем свой юбілей – 50 гадоў з дня адкрыцця нашага музея!
Сваю гісторыю музей пачынае з 2 лютага 1968 года. Менавіта ў гэты дзень, пяцьдзесят гадоў таму, была аформлена і адчынена першая экспазіцыя, тады яшчэ школьнага, музея.
Збор матэрыялаў для будучага музея пачаўся яшчэ дзесьці ў 1965 годзе пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Белакоза Алеся Мікалаевіча. Менавіта тады пачалі збіраць матэрыялы для літаратурнага кабінета, была наладжана перапіска з пісьменнікамі. Звярталіся да Уладзіміра Караткевча, Зоські Верас, Аляксея Карпюка, Дануты Бічэль-3агнетавай, Аляксея Пяткевіча і многіх іншых літаратараў з просьбай напісаць выказванні пра мову, прыслаць рукапісы таго ці іншага твора, фатаграфію з аўтографам.
Менавіта так ў музей трапіў вельмі цікавы экспанат – аўтаручка Уладзіміра Караткевіча, якой ён пісаў раман “Каласы пад сярпом тваім”.