Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Гудзевіцкі музей на фестывалях Гродзеншчыны

Назад

Лета – час паездак, падарожжаў, кірмашоў і фестываляў.

Чэрвень месяц быў даволі багаты для нашага музея на выязныя выставы і майстар-класы. Так, 4 чэрвеня музей прыняў удзел у XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які прайшоў  у г.Гродна, а 18 чэрвеня супрацоўнікі музея пабывалі ў г.Навагрудку на культурна-спартыўным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпу”, з 29 чэрвеня па 1 ліпеня зноў адправіліся ў г.Гродна на IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 

Каб не страціць шматвяковыя традыцыі ткацтва, супрацоўнікі Гудзевіцкага музея праводзілі сапраўдныя майстэрні, дзе кожны ахвотны мог паназіраць за працэсам ткацтва падвойных дыванкоў, а таксама асвоіць простыя прыёмы гэтага рамяства. Афармленне пляцовак – гэта заўсёды выстава ткацкіх вырабаў нашага рэгіёну. Яркія, маляўнічыя, аўтэнтычныя – яны прывабліваюць наведвальнікаў і выклікаюць пачуццё настальгіі.

Як бачыце, пачатак лета выдаўся не сумным, а наперадзе яшчэ два “гарачых” месяца.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12