Гудзевіцкае падвойнае ткацтва - на "Славянскім базары 2016" у Віцебску!32>
Назад
Пяць дзён сапраўднага свята з добрымі песнямі, танцамі, гульнямі дарылі жыхарам і гасцям Віцебска лепшыя калектывы Гродзеншчыны на сваім падворку. Тут былі прадстаўлены і адметныя рамёствы нашага рэгіёну, у ліку якіх і падвойнае ткацтва, унесенае ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі. Вера Ігнатаўна Белакоз, адраджальніца і захавальніца гэтай ткацкай традыцыі, народны майстар, знаёміла ўсіх ахвотных з сакрэтамі свайго майстэрства, расказвала пра яго адметнасці і асаблівасці. Цікавай і адметнай была і выстаўка-продаж вырабаў майстроў Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў, дзе былі прадстаўлены работы з гліны і дрэва, саломы і лазы, скуры і тэкстылю.