Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Віртуальная выстава работ Дзмітрыя Іваноўскага (з фондаў музея)

Назад

ліпень

Дарагія сябры! Сёння мы хочам прапанаваць вам пачаць знаёмства з творчасцю нашага таленавітага земляка Дзмітрыя Пятровіча Іваноўскага.

   Нарадзіўся Дзмітрый Пятровіч 19 жніўня 1957 года ў в. Пачуйкі Ваўкавыскага р-на.Тут прайшло яго дзяцінства і юнацкія гады. З маленства ён захапляўся прыгажосцю роднага краю, яго непаўторнасцю і багаццем. Пазней усё гэта ён адлюструе ў сваіх карцінах.

Шмат увагі мастак прысвяціў гістарычным сюжэтам, таму што яго вельмі цікавіла гісторыя Айчыны. За сваё жыццё напісаў больш за тры тысячы карцін, якія разыйшліся па ўсім свеце. Многія творы набылі сябры, знаёмыя і незнаёмыя гарадзенцы, фірмы, арганізацыі. Мастак найбольшую ўвагу ў сваёй творчасці адводзіў часам ВКЛ, самым значным асобам і падзеям на тэрыторыі гэтай дзяржавы.

Гарадзенскі мастак, грамадскі і палітычны дзеяч Дз. Іваноўскі памёр 5 снежня 2013г. з-за хваробы сэрца.

 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12