Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Віртуальная выстава "Духоўнасць"

Назад

з 15 чэрвеня мая па 13 ліпеня

Сусветная іканаграфія ведае 700 назваў ікон Багародзіцы.

Спрадвеку на нашай зямлі і сярод праваслаўных, і сярод каталікоў культ Багародзіцы быў асаблівы. Маці Божая — Заступніца, Апякунка, Збавіцельніца, Міласэрная… Беларускі народ шмат прыдумаў Ёй імёнаў, у якіх — непазбыўная надзея і самая шчырая вера. Можа, таму менавіта на Беларусі столькі прыгожых і вельмі праўдзівых, жыццёвых легенд аб Яе дзівосным з’яўленні, столькі камянёў-следавікоў — на іх відаць адбітак зграбнай ступні, і лічыцца, што такія сляды пакінула Багародзіца, ходзячы па нашай зямлі, - столькі цудатворных шануемых ікон.

Ікона – акно ў духоўны свет, у яе свая мова, праз якую перадаецца духоўная інфармацыя непасрэдна ў патаемныя глыбіні сэрца чалавека. Ікона – гэта свята для вока, бо святыя на абразах увасабляюць унутраны слых і занатаванне пачутага Божага Адкрыцця.

 Сёння на нашай выставе прадстаўлена шмат іконаў,якія, я спадзяюся, крануць вашы сэрцы. На нас глядзяць жывыя твары святых, няхай не заўсёды мастацка дасканалых, але выпісаных з такой стараннасцю, што ім пакланяліся і даручалі патаемнае. Найбольш паважанымі ў беларускіх вёсках былі абразы Божай Маці, Ісуса Хрыста, Святога Мікалая Цудатворца, Варвары Вялікапакутніцы, Святой пакутніцы Параскевы.

   У цяжкія хвіліны жыцця, у час роспачы і смутку, чалавек просіць заступніцтва ў многіх святых і атрымлівае падтрымку.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12