Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Выхаванцы Цэнтра творчасці спасцігаюць асновы ткацтва

Назад

Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей наведалі навучэнцы аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці ДУА “Мастоўскі раёны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, каб атрымаць тэарэтычныя і практычныя навыкі па ткацтву.

Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі экскурсію па залам “Народнага ткацтва”, разглядвалі тканыя вырабы і старанна асвойвалі асновы ткацтва на ручных кроснах (на раме). Такім чынам, навучанне атрымалася больш цікавым і жывым.

Такая пераемнасць пакаленняў вельмі важна для захавання традыцый народнай рамеснай творчасці. І тое, што калектыў МРЦТДМ цікавіцца рознымі відамі народнага рамяства, кажа аб яго беражлівых адносінах да традыцый мінулага і культурнай спадчыне роднай зямлі.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12