"Вайна. Перамога. Памяць"32>
Выстава працуе з 8 мая па 5 чэрвеня 2023 г.
Набліжаецца 78-я гадавіна вызвалення савецкага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. На долю беларускага народа выпалі неверагодныя выпрабаванні, пакуты…
Праходзяць гады, сыходзяць з жыцця ветэраны, але нельга сцерці вайну з памяці людзей. Колькі б ні мінула дзесяцігоддзяў, нельга забываць аб пераўтвораных у попел гарадах і вёсках, аб працаўніках тылу, якія вынеслі на сваіх плячах цяжар ваеннага ліхалецця, пра самую галоўную і незаменную ўтрату - мільёны чалавечых жыццяў, згарэўшых у пажары Вялікай Айчыннай вайны.
Пра ўсё, што адбывалася ў гады ВАВ на тэрыторыі Беларусі, а ў першую чаргу ў нашым рэгіёне, можна даведацца наведаўшы выставу "Вайна. Перамога. Памяць".