Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Акцыя “Гадзіна Зямлі” пройдзе 25 сакавіка з 20.30 да 21.30

Назад

Гадзіна Зямлі – штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх жыхароў планеты выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну. Гэта знак ашчаднага стаўлення да прыроды, клопаты пра абмежаваныя рэсурсы нашай планеты.

Далучыцца да міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі" можа кожны жыхар Беларусі. Для гэтага неабходна:
  • 25 сакавіка на адну гадзіну, з 20.30 да 21.30, выключыць святло;
  • адключыць непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе;
  • зрабіць беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў нормай кожнага дня.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12