Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

«Была вайна… Была Перамога…»

Назад

Выстава працуе з 8 мая па 5 ліпеня 2024 г.

Напярэдадні святкавання галоўнага свята краіны Дня Перамогі ва УК "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей" аформлена выстава з фондаў музея «Была вайна… Была Перамога…» 

Шмат гадоў аддзяляе нас ад Вялікай Айчыннай вайны. Але час не зніжае цікавасці да гэтай тэмы, звяртаючы ўвагу сённяшняга пакалення на далёкія франтавыя гады, вяртаючы да вытокаў подзвігу і мужнасці савецкіх салдат.

Прадстаўленыя на выставе дакументы, фотаздымкі, рэшткі зброі і вайсковай амуніцыі распавядаюць пра самаахвярны гераізм, пра подзвігі, здзейсненыя нашымі людзьмі дзеля абароны ўсяго таго, што было нам дорага і свята. 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12