Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Піліпаўскія вячоркі ў Гудзевіцкім музеі

Назад
Круціцца ў руках верацяно,
уецца доўгая нітка жывой повязі
мінулага і сучаснага.
 

У этнаграфічным аддзеле УК  “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” адбылося цікавае і вельмі пазнавальнае мерапрыемства: мясцовыя жанчыны сабраліся на піліпаўскія вечары.

Піліпаўскія вячоркі – дзявочыя працоўныя вечары, што пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння: Піліпаўскі пост у праваслаўных (28 лістапада – 6 студзеня), Адвэнт у каталікоў (пачатак паміж 27 лістапада і 3 снежня, доўжыцца да 24 снежня).

У гэты час дзяўчаты і хадзілі на вячоркі. Збіраліся ў адной хаце. З сабою неслі прасніцу, калаўрот, кудзелю, таму гэтыя вечары яшчэ называлі “папрадухі” або “кудзялькі”. На вячорках звычайна пралі, ткалі, вышывалі, вязалі. Менавіта піліпаўскімі вечарамі нашымі бабулямі зроблены самыя прыгожыя, самыя разнастайныя карункі, вышыўкі і іншыя вырабы. Яшчэ прыносілі сваю правізію. Каб працавалася весялей, жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, загадвалі загадкі. Таксама наймалі музыкаў, пелі духоўныя песнапенні, калядныя і бяседныя песні. Прыходзілі і хлопцы паглядзець на дзяўчат, паслухаць іх спевы, дапамагчы з рамонтам калаўрот. Пасля працы моладзь гуляла ў розныя народныя гульні і танцавала.

Цікавы факт: лічылася, што на Піліпаўку ладзіліся «воўчыя вяселлі», таму што ваўкі хадзілі зграямі, а па начах  працягла і моцна вылі. Таму маладыя людзі ніколі не выбіралі даты вяселля ў межах Піліпаўкі: сыдуцца маладыя — і будуць жыць, як ваўкі, г.зн. «грызціся».

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12