"Народнае ткацтва"32>
Адным з багацейшых і старажытнейшых промыслаў беларусаў з'яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.
Традыцыйнае ткацтва - складаны і шматгранны працэс. У экспазіцыі ён прадстаўляецца паслядоўна, пачынаючы ад пасеву лёну і канапель. Прыводзіцца народны каляндар, які тычыцца севу і дагляду гэтых культур, а таксама авечак, воўна якіх таксама сыравіна для ткацтва. Далей прадстаўлены прылады для апрацоўкі лёну, канапель, воўны, з дапамогай якіх яны ператвараюцца ў ніці, а затым у тканіну для самых розных патрэбаў. Тут можна пазнаёміцца і з узорамі жаночага і мужчынскага народнага адзення. Асобна выдзелена тэма падвойнага ткацтва, якое характэрна менавіта для заходніх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці. Тым больш, што працэс падвойнага ткацтва, адроджаны ў Гудзевічах Белакоз Верай Ігнатаўнай, занесены ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.