Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Літаратурная гасцёўня. Пасля падзеі

Назад

Пасля падзеі

    5 снежня ў Гудзевіцкім музеі прайшла чарговая “Літаратурная гасцёўня”. Дырэктар музея -   Вікторыя Сяргеяўна Палойка прадставіла дарагіх і доўгачаканых гасцей. Так, менавіта доўгачаканых, бо творчасць іх палюбілася нашым наведвальнікам. Прыехалі да нас вельмі цікавыя і творчыя асобы – пісьменнікі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” : Кебіч Л.А., Скаржынская-Савіцкая Г.І., Смолка В.В.,  а таксама  Іваноўскі  М.П., пісьменнік з в. Пачуйкі.

     Людміла Антонаўна Кебіч вельмі цёпла прывіталася і першай дала слова маладой  і таленавітай паэтэсе Вікторыі Валер’еўне Смолка, якая эмацыянальна “выкупала”  слухачоў у яркіх  праменьчыках сваёй творчасці, ускалыхнула ў сэрцах самыя добрыя і светлыя пачуцці. Яе зборнік – не проста старонкі з вершамі, гэта своеасаблівы ліст да тых, хто бачыць і чуе  Сэрцам.

     Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая павяла за сабой па сцяжынках сваёй малой радзімы. Кожны  ў гэтыя хвіліны , напэўна, успомніў дарагія сэрцу куточкі, узрушыў у памяці блізкае  і роднае. Яшчэ мы пачулі павучальную гісторыю “Алергія” , у якой аўтар паказала шкоднасць ужывання ў ежу прадуктаў з хімічнымі дабаўкамі.

     Мікалай Пятровіч Іваноўскі часты госць у  музеі. Яго творчасць вельмі палюбілася нашымі людзьмі. Дарэчы, 14 лістапада адбылася прэзентацыя новых яго кніг “Загадкі на ўсе выпадкі” і “Сцяжынка дзяцінства”. Сення ж , снежаньскім днём, Мікалай Пятровіч у сваіх вершах узгадаў дарагіх яго сэрцу людзей, якіх нажаль не стала. Гэта яго родны брат, вядомы мастак  Дзімітрый Пятровіч Іваноўскі і мудры настаўнік, стваральнік музея – Алесь Мікалаевіч Белакоз.

      Людміла Антонаўна Кебіч таксама ўсхвалявала сваімі творамі. Яе вершы ліюцца лёгка, напеўна і меладычна, таму вельмі добра ўспрымаюцца слухачамі.

     На развітанне госці аставілі  Гудзевіцкаму музею на добры ўспамін пра сябе новыя зборнікі сваёй непаўторнай творчасці.

      Удзельнікі гэтай сустрэчы мелі ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу цяпла, дабрыні, любові, пяшчоты, якой пранізаны творы нашых майстроў слова.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12