Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”

Назад

8 чэрвеня 2022 года ў нашым музеі прайшла летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

Майстэрню наведалі аздараўленчы лагер “БЭНС” Гудзевіцкай СШ і мясцовыя жыхары, зацікаўленые мастацтвам падвойнага ткацтва. Сярод запрошаных гасцей была адраджальніца ткацкіх традыцый, народная майстрыха Белакоз Вера Ігнатаўна.

Рэйшэль Лілія Іосіфаўна, старшы навуковы супрацоўнік, пазнаёміла ўдзельнікаў школы-майстэрні з гісторыяй падвойнага ткацтва, а галоўны захавальнік Сідар Мая Антонаўна – з вырабамі, якія захоўваюцца ў музеі. Белакоз Вера Ігнатаўна падрабязна расказала пра даволі складаную тэхніку снавання асновы для ткацтва падвойных дываноў. Супрацоўніца музея Станеўская Людміла Міхайлаўна правяла майстар-клас па падвойнаму ткацтву і дапамагла жадаючым асвоіць некаторыя прыёмы гэтага незвычайнага рамяства.

Спецыяльна для мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Далёкіх продкаў рамяство”, на якой экспанаваліся работы народнай майстрыхі Белакоз Веры Ігнатаўны і літаратура па ткацтву.

Вялікі дзякуй усім, хто наведаў мерапрыемства!

*Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў в.Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. у 2011 г. была  ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12