Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 9-11 чэрвеня 2017 года

Назад

       Захаванне і папулярызацыя тэхналогіі падвойнага ткацтва - справа важная і адказная. Тыя, хто бываў у нашым музеі, ведаюць, што ў экспазіцыі ў нас прадстаўлена цэлая калекцыя падвойных дываноў, старэйшы з якіх датуецца 1898 годам. А яшчэ мы захоўваем саму тэхналогію ткацтва і вучым іншых гэтаму цікаваму рамяству праз арганізацыю майстар-класаў для жадаючых. У час працы нашай летняй школы такія майстар-класы доўжацца цягам трох дзён. Мы не толькі паказваем, як ткаліся падвойныя тканіны, але і снуем аснову, запраўляем кросны, даем магчымасць кожнаму паспрабаваць свае сілы ў гэтых няхітрых практыкаваннях.

       У гэтым годзе майстар-класы ў нас праводзілі Вера Ігнатаўна Белакоз, Алена Феліксаўна Шунейка і Яўгенія Валер'еўна Станіна. І хаця ўсе яны стваралі тканіну падвойную, у кожнай - свае адметнасці, адрозненні, сакрэты! А Марына Аляксандраўна Камінская была галоўным дарадчыкам па снаванню і запраўцы кроснаў!

      А яшчэ ў суботу мы зладзілі выстаўку аднаго дня, дзе прадставілі вырабы нашых майстроў-удзельнікаў школы. Са сваімі вырабамі да нас завіталі В.І.Белакоз, А.Ф.Шунейка, Я.В.Станіна,  М.А.Камінская, С.В.Макарэвіч і А.М.Цялушка з ДУК "Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў", Ж.Л.Новік з ДУК "Мастоўскі раённы цэнт рамёстваў", В.І.Авакумава з ДУК "Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр" і В.С.Палойка, якая працуе ў нашым музеі. Выстаўка цудоўна прадэманстравала, што ткацкія традыцыі жывуць і развіваюцца і ў наш час, сучасныя ткачы ўмела скарыстоўваюць старажытныя традыцыі для вырабу прыгожых і патрэбных і зараз рэчаў.

       Яшчэ адной цікавосткай нашай сёлетняй школы стала арганізацыя танцавальнай забавы цёплым суботнім вечарам, на якой гродзенскія музыкі Андрэй Бароўскі (гармонік) і Алесь Жура (дуда) стварылі такую цудоўную атмасферу, што проста нельга было стаяць у баку і не таньчыць нашы народныя традыцыйныя танцы. Больш таго, на сустрэчу мы запрасілі і нашых мясцовых жанчын з вёскі Вострава, якія расказвалі і паказвалі, як танцавалі раней у нашай мясцовасці.  

  • Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 2017, Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12