Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Калі ў душы вясна..."

Назад

ліпень-жнівень

   Выстаўку з такой назвай у музеі мы ладзілі яшчэ вясной і ўжо тады ўпэўніліся - багатая наша зямля на сапраўдныя таленты! Побач з намі жывуць і працуюць вельмі таленавітыя жанчыны. Прафесіі ў іх розныя, а вось уменне стварыць прыгажосць сваімі рукамі аднолькавае! Напэўна, гэтае ўменне яны атрымалі ў спадчыну ад сваіх матуль. Напрыклад, Бяйдук Ніна Міхайлаўна вельмі ашчадна захоўвае работы сваёй мамы, Надзеі Якаўлеўны Рапінай, і нельга імі не захапляцца на нашай выстаўцы! Алена Леанідаўна Рыжко таксама на выстаўку перадала не толькі свае вырабы, а і плеценыя на раме сурвэткі, якія рабіла яе маці Ядвіга Адольфаўна Сцепанюк. І свае работы, і работы дачкі Анастасіі перадала на выстаўку Алена Мікалаеўна Бергель. Тут і вышыўка, і вязанне кручком, і работы з бісеру... Вельмі прыгожыя вышываныя карціны Лідзіі Іванаўны Барэйша, Алы Генадзьеўны Кажэцкай, Святланы Анатольеўны Трацяк можна ўбачыць на нашай выстаўцы.

    Калі і ў Вашай душы вясна - прыходзцьце да нас, дзяліцеся сваім талентам, любуйцеся работамі іншых! Спадзяемся, што такія выстаўкі будуць ладзіцца ў нас яшчэ не аднойчы!

  • "Калі ў душы вясна", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна", Гудзевіцкі музей
  • "Калі ў душы вясна", Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12