Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Калядкі - добрыя святкі!"

Назад
Шмат хто гэтым запрашэннем скарысталіся! А Мікалай Пятровія Іваноўскі, добры сябра нашага музея, калі пабываў на свяце, то нават верш гэтай падзеі прысвяціў!
Гудзевіцкія калядкі
Музей у Гудзевічах ёсць.
Заўжды жаданы там вы госць.
Не злічыш ўсіх музея скарбаў,
А дываноў, адзення фарбаў!
     Калядныя прыгожа святкі
     Праводзяць пекна каля хаткі.
     І дзетвара, і госці рады
     Пабачыць даўніны абрады.
На стол па сене беларус
Заслаў свой вышыты абрус,
Лазанцы, розныя прысмакі,
Пірог, ласункі, стравы з макам.
       Даўно не бачылі, не чулі –
       Нясецца спеў і танцы, гулі.
       Дзяўчаты ў квецені, як вішні,
       Танцуюць спраўна, бойка, ўвішна.
З казой, мядзведзем, яркай зоркай,
Каўбасы, сала ў меху-ворку,
З прыпеўкамі і торбай жартаў –
Пісаць пра гэта вершы варта.
       Гармонік слухаюць палеткі,
       Бо гарманіст у шапцы з кветкай,
       У ботах, лёнавай кашулі –
       Такое бачылі бабулі.
Прыемна ў танцы страпянуцца,
Ў часы былыя акунуцца.
Тут мёд, гарбата і аладкі –
Прыпомняць некалі нашчадкі.
     Праўда, цікава!? Запрашаем і вас пагуляць на нашых Калядках!
  • Калядкі ў Гудзевіцкім музеі
  • Калядкі ў Гудзевіцкім музеі
  • Калядкі ў Гудзевіцкім музеі
  • Калядкі ў Гудзевіцкім музеі

Тэлефон: 8(01515)3-93-12