Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Назад

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаўся Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа.

І ў гэты асаблівы чэрвеньскі дзень Гудзевіцкі музей наведалі ўдзельнікі аздараўленчага лагера “БЭНС” Гудзевіцкай СШ. Дзеці завіталі на музейны занятак “Імі ганарыцца наш край”, каб папоўніць веды па гісторыі нашага рэгіёна ў гады ВАВ. Гісторыі, якая захоўваецца ў пісьмах і расказах, фотаздымках і дакументах відавочцаў і ўдзельнікаў тых падзей. Пасля змястоўнага аповяду дзецям было прапанавана на рознакаляровых трохвугольніках напісаць свае пажаданні для будучага пакалення. І напрыканцы наведвання музея школьнікі завіталі на выставу да Года народнага адзінства, падрыхтаваную Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.

Завяршылася сустрэча каля помніка землякам, загінуўшым у ВАВ, і бюста савецкага ваеначальніка, генерал-лейтэнанта інжынерных войск Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава. У рамках акцыі “Памяць” дзеці ўсклалі кветкі і ўсталявалі чырвоныя зорачкі на помніках, а таксама ўшанавалі памяць трагічна загінуўшых землякоў хвілінай маўчання.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12