Дажынкі - 2022 у аг.Гудзевічы32>
Назад
26 жніўня на свяце “Дажынкі – 2022” у аг.Гудзевічы супрацоўніцы Гудзевіцкага музея праводзілі майстар-клас па ткацтву паясоў. Святочная атмасфера толькі спрыяла магчымасці большаму колу людзей дакрануцца да старажытнага рамяства. Усім удзельнікам майстар-клас прынёс масу станоўчых эмоцый і практычных навыкаў.
Таксама ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з культурна-гістарычнай спадчынай нашай краіны – бясплатна наведаць экспазіцыю музея. Спонсарам такога шчырага падарунка выступіла мясцовая гаспадарка – ЗАТ “Гудзевічы”.