Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Гудзевіцкі музей на "Славянскім базары - 2022"

Назад

Усім нам вядома, што ў рамках Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праходзяць шматлікія канцэрты, выставы, тэатральныя прэм’еры. Таксама адной са значных падзей фестываля сталі тэматычныя пляцоўкі, якія ў гэтым годзе прайшлі пад агульнай назвай “Гонар нацыі” і на якіх шэсць абласцей Рэспублікі Беларусь дэманструюць свае дасягненні, культурныя брэнды і расказваюць пра багацці краю. 

З 14 па 17 ліпеня Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей прыняў удзел у рабоце пляцоўкі “Гонар нацыі”, якую прадстаўляла Гродзенская вобласць на “Славянскім базары – 2022” у г.Віцебску.

Наша ўстанова для ўвагі наведвальнікаў прапанавала выставу падвойных дываноў, выкананую складанай тэхнікай ткацтва, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей РБ. Адраджальніцай гэтай тэхналогіі з’яўляецца народны майстар Беларусі – Белакоз Вера Ігнатаўна. Работы Веры Ігнатаўны захаплялі і здзіўлялі не толькі беларусаў, але і гасцей свята з іншых краін. Для ўсіх жадаючых быў прапанаваны майстар-клас па ткацтву на маленькіх ручных кроснах. Паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе народнага мастацтва было нямала: і дарослыя, і дзеці з ахвотай садзіліся за кросны.

Работа прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці была высока адзначана – быў уручаны Дыплом ІІ ступені  ў намінацыі “Лепшая тэматычная пляцоўка”.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12