Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

28 жніўня - "Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы"!

Назад

    Эх, лета, лецейка! Амаль ужо і прамільгнула, а мы яшчэ столькі не паспелі! Вясною, збіраючы сяброў на "Гудзевіцкі фэст", прысвечаны ткацтву, мы абяцалі абавязкова сустрэцца яшчэ і заняцца танцамі. Дык вось, час прыйшоў!    

     Ведаеце Вы ці не, здавён на Прачыстую (а ў нас яшчэ казалі - на Зелну) праходзіў у Гудзевічах фэст. Пасля службы ў царкве, прыгожай і ўрачыстай, з хрэсным ходам, святкавалі прыхаджане далей, прыцэньваліся да тавару, што прапаноўвалі навакольныя гандляры, гаманілі, дзяліліся навінамі, а моладзь ладзіла танцы.

     Абяцаць гандляроў не бярэмся, а вось зладзіць ля музея танцы - калі ласка! Запрашаем усіх ахвотных а 12 гадзіне збірацца - і да нас. Вясёлую народную музыку, гульні, танцы і забавы абяцаем!

       Нагадваем, што 28 жніўня - апошні дзень працуе выстаўка работ нашых мясцовых майстрых "Калі ў душы вясна"! Абавязкова завітайце!

Тэлефон: 8(01515)3-93-12