2 лютага 2013 года споўнілася 45 гадоў з дня адкрыцця нашага музея!32>
Назад
Мы шчыра ўдзячны ўсім нашым сябрам і прыхільнікам за супрацоўніцтва з намі, за папулярызацыю нашага музея, за ўдзел у папаўненні музейных фондаў, за цікавасць да нашай працы.
Зараз у музеі праводзяцца рамонтныя работы, мэта якіх зрабіць больш цікавым і камфортным наведванне, абнавіць і ўдасканаліць існуючую экспазіцыю з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і тэхналогій. Спадзяемся, што ўжо ўлетку Вы зможаце ўбачыць і ацаніць зробленае.
А зараз мы аб’яўляем аб пачатку акцыі “Зрабі падарунак музею!” Будзем шчыра ўдзячны ўсім, хто да яе далучыцца! А далучыцца можна, перадаўшы ў фонды музея цікавыя рэчы ці матэрыялы, арганізаваўшы чарговую экскурсію ў музей, пачаўшы нейкі цікавы праект супрацоўніцтва… Чакаем Вашых прапаноў!