Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Фантазіі ў дрэве"

Назад

з 26 сакавіка па 24 красавіка

      Анатолій Васільевіч Зубанаў нарадзіўся 13 красавіка 1958 года ў в.Рыбакі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў школу ў г.п. Рось. У 1975 г. паступіў у Ленінградскае рэстаўрацыйнае вучылішча. У 1976 г. прызваны ў армію. Служыць давялося і ў Анголе, і на Кубе, і ў Нікарагуа. Быў паранены. Пасля арміі вярнуўся ў родны пасёлак Краснасельскі і працаваў на цэментавым заводзе. Паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума па размеркаванні патрапіў у г.Гума Малдаўскай ССР. У 1987 г. вярнуўся на радзіму, у родны пасёлак. У 1999 г. адбылася першая выстава А.В.Зубанава ў г.п. Мір, на якой яго працы былі заўважаны і яму было прысвоена званне “Лепшы майстар года”. Потым былі выставы ў Польшчы, Нью-Ёрку, Галандыі, Германіі.

       Свае работы Анатолій Зубанаў стварае з сучкоў і карэнняў. Ён вызваляе прыродную драўніну ад кары, нарастаў і творыць уласны свет – свет, які насяляюць вясёлыя лесуны, гарэзныя чорцікі, сур’ёзныя дамавікі... Натхненне ён чэрпае ў народных казках і легендах, у славянскай міфалогіі і проста ў жыцці, якое само падказвае сюжэты для новых твораў.

       Працы, якія знаходзяцца на выставе, не маюць этыкетак з назвамі. Іх адсутнасць – крок наўмысны: падштурхнуць гледача да таго, каб ён “уключыў” уяўленне і напоўніў кожную скульптуру ўласным зместам.

  • "Фантазіі ў дрэве", Гудзевіцкі музей
  • "Фантазіі ў дрэве", Гудзевіцкі музей
  • "Фантазіі ў дрэве", Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12