Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Прэзентацыя кніг Мікалая Іваноўскага

Назад

     14 лістапада ў Гудзевіцкім музеі прайшла прэзентацыя новых кніг мясцовага пісьменніка Мікалая Пятровіча Іваноўскага. Ініцыятарам  гэтага мерапрыемства выступіла старшыня пярвічнай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” і надзейны сябар, дарадца  і памочнік  Мікалая Пятровіча – Ірэна Адольфаўна Жукоўская. Сабраліся на сустрэчу людзі неабыякавыя да яго творчасці. Распачала гэтае мерапрыемства дырэктар музея – Вікторыя Сяргняўна Палойка. Яна адзначыла, што прэзентацыя гэтых кніг ужо прайшла на базе літаратурнага клуба “Экватар”  у  г.Мінску, а сёння ўсе прысутныя маюць магчымасць пазнаёміцца з навінкамі ў нашым музеі.

     Да ўвагі была прадстаўлена вельмі змястоўная і цікавая кніга “Загадкі на ўсе выпадкі”. Аўтар запрашае маленькіх чытачоў здзейсніць падарожжа па старонках сваёй новай кнігі. Усе матэрыялы размешчаны тут згодна беларускаму алфавіту. Кніга вельмі прыгожая, багата ілюстраваная, з нацыянальным беларускім каларытам – на кожнай яе старонцы. Тэматыка загадак самая розная: пра жывёл, пра птушак, пра расліны і пра многае іншае. Гэты зборнік будзе цікавы не толькі маленькім, але і дарослым чытачам.

     І яшчэ адзін зборнік вершаў “Сцяжынка дзяцінства” падараваў свайму чытачу Мікалай Пятровіч. Гэта шчыры расповед пісьменніка пра былое, пра перажытае, пра надзённае. “Куфар беларускай паэзіі папоўніўся чарговымі маімі вершамі і байкамі, можа, і не дасканалымі, але прапушчанымі праз душу” – піша аўтар.

     Шмат твораў Мікалай Пятровіч зачытаў сам, а  некаторыя прагучалі з вуснаў аматараў яго творчасці.

     Шчырыя пажаданні моцнага здароўя і плёну ў працы выказала старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета Кацярына Вітальеўна Басінская, якая дарэчы, выступіла ў ролі карэктара.

     Сустрэча прайшла вельмі цёпла, прысутныя  акунуся ў сваё мінулае, узрушлі ў памяці тое, што для кожнага з’яўляецца вялікім скарбам  душы.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-87-82