Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Праект "Дзіва дзіўнае!!!"

Назад

“Дзіва Дзіўнае” ў гэтым месяцы вырашыла звярнуцца да вельмі каштоўнага  экспаната  Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея – АРЫГІНАЛЬНЫ ФОТАЗДЫМАК ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА.  У 1987 годзе ён быў падараваны Алесю Мікалаевічу Белакозу, заснавальніку нашага музея,  святаром Індурскага касцёла.  Ёсць у экспазіцыі літаратурнай залы і іншыя цікавыя старыя друкаваныя выданні звязаныя з імем гэтага вядомага паэта. Дарэчы,  калекцыя фотаздымкаў Гудзевіцкага музея налічвае больш за 4000 экспанатаў! Згадзіцеся, што гэта не так ужо і мала.

А калі вас зацікавіла дадзеная тэма і вам хочацца падрабязней пра што-небудзь даведацца,  прыязжайце ў наш музей, пішыце свае пытанні і  каментарыі ў сацыяльных сетках.

 

 

 

 

Тэлефон: 8(01515)3-87-82