Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Праект "Дзіва дзіўнае!!!"

Назад

У чэрвені 2018 года рубрыка “Дзіва Дзіўнае” вярнулася з вельмі ўнікальным помнікам даўніны. Перад наведвальнікамі ён паўстае ў выглядзе вялікага камня (валуна), у верхняй частцы якога відаць выемку. “Дзіўны” экспанат у 1985 годзе з могільніка в.Дубна Мастоўскага раёна прывёз Белакоз Алесь Мікалаевіч, зразумела не без дапамогі грузавой машыны, якую даў старшыня калгаса Пронька Міхаіл Сцяпанавіч. Чаша каменнага рукамыйніка (менавіта так мы называем гэты прадмет) напаўнялася вадой, якую маглі выкарыстоўваць для культавых абмыванняў. Дарэчы, падобныя каменныя рукамыйнікі можна сустрэць у касцёлах.

На музейным каменным рукамыйніку выбіты літары: “Х і  P.P.D.” Напэўна, у большасці ўзнікне пытанне: “Што гэта значыць?” Нас таксама цікавіць гэтае пытанне. Таму мы звяртаемся да нашых падпісчыкаў. Магчыма, вы сустракалі падобныя спалучэнні літараў, тады, калі ласка, пакідайце ў каментарыях вашы версіі іх расшыфроўкі.

Тэлефон: 8(01515)3-87-82