Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Навуковы круглы стол, прысвечаны 50-годдзю Гудзевіцкага музея

Назад

 50 гадоў... Многа гэта ці мала? Паўстагоддзя - гучыць нашмат салідней!) 2 лютага 1968 года быў адчынены музейны пакойчык у Гудзевіцкай сярэдняй школе, створаны намаганнямі вучняў і настаўнікаў пад кіраўніцтвам Алеся Мікалаевіча Белакоза. Гэты дзень мы лічым днём нараджэння нашага музея - установы культуры "Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей", Віншаванні і падарункі будзем прымаць цягам усяго юбілейнага года, таму - прыязджайце!))) А 2 лютага 2018 года факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму нашага Гродзенскага ўніверсітэта праводзіць навуковы круглы стол "Гудзевіцкі музей і адраджэнне беларускай культуры ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стст."

Тэлефон: 8(01515)3-93-12