Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 7-8 чэрвеня 2019 года

Назад

7–8 чэрвеня УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” сустракаў гасцей. Справа ў тым, што ў гэтыя сонечныя і цёплыя дні ў музеі па даўняй традыцыі ладзілася летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”. З’ехаліся сюды людзі з розных куточкаў нашай краіны, а аб’ядноўвала іх адна мэта – далучыцца да гістарычнай каштоўнасці, пераняць вопыт у таленавітых майстроў, навучыцца цікаваму і няпростаму рамяству стварэння сапраўдных мастацкіх шэдэўраў.

Падвойнае ткацтва, як і іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мае сваю гісторыю. Вельмі цікава і грунтоўна з ёй пазнаёміла ўсіх прысутных Марына Аляксандраўна Камінская, педагог дадатковай адукацыі  Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі, дачка Веры Ігнатаўны Белакоз, народнага майстра Рэспублікі Беларусь, адраджальніцы беларускага традыцыйнага рамяства. Дзякуючы Веры Ігнатаўне, яе мэтанакіраванасці, напорыстасці, майстэрству, мастацкаму густу  Гудзевічы славяцца не толькі ў нашай краіне, але і далёка па-за яе межамі. 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12