Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 10-12 чэрвеня 2016 года

Назад

   Праграма летняй школы "Майстэрня падвойнага ткацтва" прадугледжвала і тэарэтычную частку, і практычную. На пачатку з гісторыяй развіцця падвойнага ткацтва ў Гудзевічах прысутных пазнаёміла Анастасія Міхайлаўна Міхно, старшы навуковы супрацоўнік УК "Мастоўскі дзяржаўны музей "Лес і чалавек", якая займаецца пытаннямі захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай Мастоўшчыны. З прэзентацыяй "Умельства рук, душы натхненне ў працу ўкладвае яна" выступіла Пецюшык Ангеліна, вучаніца 8 класа ДУА "Гудзевіцкая сярэдняя школа", якая расказала пра Белакоз Веру Ігнатаўну, адраджальніцу тэхналогіі падвойнага ткацтва ў музеі, народнага майстра.

    На выстаўцы тканых вырабаў "І тчэ, забыўшыся, рука..." былі прадстаўлены работы Веры Ігнатаўны Белакоз, Марыны Аляксандраўны Камінскай і ўдзельнікаў народнай студыі "Суквецце талентаў", Алены Феліксаўны Шунейка, якая тут дзялілася сваім вопытам і сакрэтамі творчасці. 

     Але галоўнае, дзеля чаго сабраліся ўдзельнікі летніка, гэта непасрэдная праца па асваенню тэхналогіі падвойнага ткацтва. Так жадаючыя ўдзельнічалі ў снаванні асновы, потым запраўлялі кросны, а тыя, хто меў пэўныя навыкі, адразу маглі працаваць сумесна з майстрамі Верай Ігнатаўнай Белакоз, Марынай Аляксандраўнай Камінскай і Яўгеніяй Валер'еўнай Станінай, гаспадыняй галерэі "Ткалля", якая прывезла з сабой адмысловыя кросны з падвойнай тканінай.

        Свае ўменні ткаць дэманстравалі і нашы гурткоўцы, якія асвойваюць гэтае рамяство пад кіраўніцтвам Людмілы Міхайлаўны Станеўскай. А Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў традыцыйна прапаноўваў свае вырабы ўсім жадаючым.

  • Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва", Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-87-82