Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Зімовая казка"

Назад

з 10 снежня да 7 студзеня

Вось і прыйшла доўгачаканая зіма.  Прырода быццам  заснула ў прыгожым бялёсым сне. Сне чароўнай зімы. Так, менавіта чароўнай, бо на гэты час прыпадае свята Нараджэння Хрыстова і свята сустрэчы Новага Года.Усе людзі чакаюць навагодняга чарадзейства, спаўнення сваіх мараў і надзей.  Самым чароўным атрыбутам свята з’яўляецца ёлка. Здаўна было прынята яе ўпрыгожваць.

У канцы XIX стагоддзя людзі пачалі віншаваць адзін аднаго, адпраўляючы святочную паштоўку. Прыгожыя, яркія , яны неслі шчырыя віншаванні родным і блізкім у розныя куточкі свету.Іх захоўвалі на працягу многіх гадоў, як памяць і добрую вестку.

Наша выстава дэманструе шмат ёлачных упрыгожанняў, якія вырабляліся ў Савецкім Саюзе, а таксама шмат віншавальных  паштовак. Вабяць вока прыгожыя маляўнічыя работы навучэнцаў “Мастоўскай школы мастацтваў” філіяла “Гудзевічы”

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-87-82