Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Запрашаем у наш музей!

Назад

Кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць! Колькі б Вы не чыталі навінаў на нашым сайце, займець нейкія ўражанні пра музей можна толькі ў ім пабываўшы! А каб Вам было цікава, мы стараемся праводзіць не толькі традыцыйныя экскурсіі, але і іншыя разнастайныя мерапрыемствы. Так, напрыклад, у жніўні  акрамя шаснаццаці праведзеных экскурсій, мы зладзілі для нашых наведвальнікаў гульнёвую праграму "Калі ласка, у хату!", арганізавалі вечарыну памяці нашага земляка мастака Дзмітрыя Пятровіча Іваноўскага, танцавалі і спявалі народныя песні на "Гудзевіцкім фэсце". У верасні ў нас прайшло ажно 19 экскурсій, бо 2 верасня пад час правядзення свята "Дажынкі - 2017" у Гудзевічах музей быў адчынены для наведвання ўсіх ахвотных, а іх было нямала! А на прыглеглай тэрыторыі шчыравалі майстры-кавалі, разбяр па дрэве, мясцовыя ткачыхі. Яшчэ ў верасні мы ў складзе дэлегацыі Мастоўскага раёна пабывалі на выставе-кірмашы "Еўрарэгіён Нёман" 2017, каб сябе паказаць і на другіх паглядзець. Таксама расказвалі пра наш музей на "Карпаты - фэсце", які ладзіўся ў г.Мукачава (Украіна). Карацей, сумна ў нас не бывае, таму - прыязджайце, пра ўсё раскажам падрабязна і шмат што пакажам!)

Тэлефон: 8(01515)3-93-12