Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Запрашаем да нас на Масленіцу!

Назад

   Масленіца ў гэтым годзе святкуецца з 20 да 26 лютага.  Традыцыйна гэтымі днямі гаспадыні пякуць бліны, на сталах павінна быць багата масла і сыру, вечарамі гасцююць адзін у другога сваякі і суседзі, родныя і блізкія...

   Добра, калі ў Вас ёсць такая магчымасць паказаць і расказаць сваім дзецям, як праводзілася гэтае свята. А калі Вы і самі не вельмі добра пра гэта ведаеце? Калі Ваша праца не дазваляе спланаваць час і выканаць усе абрады так, як рабілі гэта нашы прадзеды? Калі Вам і самім было б цікава пра ўсё паслухаць, а яшчэ і паспяваць разам, пагуляць і патанцаваць пад залівістыя гукі гармоніка? 

   Тады ўсе ахочыя - да нас, калі ласка! Увесь люты па папярэдняй замове будзем ладзіць для груп наведвальнікаў гульнёвую праграму "А мы Масленку чакалі...", а калі пажадаеце, то і блінамі з гарбатай пачастуем!

      Тэлефануйце - будзем дамаўляцца!

Тэлефон: 8(01515)3-87-82