Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Жывая повязь пакаленняў"

Назад

з 12 ліпеня да 11 жніўня 2017 года

    Нашы музейныя фонды багатыя на вырабы з дрэва. Гэта і  прылады працы, якім, можа, больш за сотню гадоў, і драўляны посуд, якім карысталіся таксама пару дзясяткаў гадоў таму, і інструменты столяра, якім зроблена не адна хата ў наваколлі, і, вядома ж, сучасныя рэчы, якія зараз сталі дэталямі інтэр'ера.

    Дрэва - матэрыял падатлівы, чаго толькі з яго не зробіш! Таму, напэўна, і зараз жыве гэтае майстэрства разьбы па дрэве. Шмат на выстаўцы прадстаўлена робот Здзіслава Стасевіча, жыхара суседняй вёскі Радзявічы, які шмат гадоў працаваў у школе і вучыў працаваць стамескамі сваіх вучняў. Ёсць работы і прафесійныя, мастацкія, як, напрыклад, адмысловы гадзіннік ці фігуркі людзей сапраўдных мастакоў Кая С.М. (Гродна) і Давыдзік З.А. (Масты).  

  • "Жывая повязь пакаленняў", Гудзевіцкі музей
  • "Жывая повязь пакаленняў", Гудзевіцкі музей
  • "Жывая повязь пакаленняў", Гудзевіцкі музей
  • "Жывая повязь пакаленняў", Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-87-82