Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Дзіва дзіўнае!!!"

Назад

   Сёння, у міжнародны дзень роднай мовы, “Дзіва Дзіўнае” звяртае сваю ўвагу на цікавы экспанат – БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ  -- школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Б. Тарашкевічам у 1917—1918 г.г.і выдадзеная ў Вільні ў 1918 годзе. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў.Тарашкевічу хацелася хутчэй даць падручнік, па якім падрастаючае пакаленне пазнае, ацэніць багацце і хараство роднай мовы, яе вялікія магчымасці. У нас захоўваецца другое выданне граматыкі 1919 года і шмат іншых друкаваных выданняў першай чвэрці XX стагоддзя. Калі вас зацікавіла гэта тэма, калі ласка, наведайце музей і вы атрымаеце шмат цікавай і карыснай інфармацыі.

Тэлефон: 8(01515)3-93-12