Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Дзіва дзіўнае!"

Назад

Гэты год асаблівы для музея, таму што мы таксама адзначаем свой юбілей – 50 гадоў з дня адкрыцця нашага музея!

Сваю гісторыю  музей пачынае з 2 лютага 1968 года. Менавіта ў гэты дзень,  пяцьдзесят гадоў таму, была аформлена і адчынена першая экспазіцыя, тады яшчэ школьнага, музея. Гэтая падзея была прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Збор матэрыялаў для будучага музея пачаўся яшчэ дзесьці ў 1965 годзе пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Белакоза Алеся Мікалаевіча. Менавіта тады  пачалі збіраць матэрыялы для літаратурнага кабінета, была наладжана перапіска з пісьменнікамі. Звярталіся да Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевча, Зоські Верас, Аляксея Карпюка, Дануты Бічэль-3агнетавай, Аляксея Пяткевіча, Ларысы Геніюш і многіх іншых літаратараў з просьбай напісаць выказванні пра мову, прыслаць рукапісы таго ці іншага твора, фатаграфію з аўтографам.

Менавіта так ў музей трапіў вельмі цікавы экспанат – аўтаручка Уладзіміра Караткевіча,  якой ён пісаў раман “Каласы пад сярпом тваім”.

Гэты твор прысвечаны адной з гераічных старонак беларускай гісторыі – перыяду падрыхтоўкі паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Больш  поўную інфармацыю пра падзеі, якія адбываліся ў гэты час можна атрымаць, наведаўшы наш музей.

Тэлефон: 8(01515)3-87-82