Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Вандроўка ў этнаказку

Назад

Наш музей – адзін з партнёраў праекта "Павышэнне прывабнасці трансгранічнага рэгіёну шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць" (акронім – "Вандроўка ў этнаказку") 

Праект накіраваны на павышэнне канкурэнтназдольнасці і турыстычнай прывабнасці трансгранічнага рэгіёну праз удасканаленне маркетынга тэрыторыі, стварэнне аб’ектаў турыстычнага прыцягнення на памежных тэрыторыях, уключэнне этнакультурных рэсурсаў і павышэнне кваліфікацыі пастаўшчыкоў турыстычных паслуг. 

Для дасягнення пастаўленых мэтаў плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, якія па накіраванасці можна падзяліць на наступныя групы: маркетынгавыя, адукацыйныя, турысцка-прыкладныя. 

 Змест праекта аднолькава актуальны як для польскага, так і для беларускага боку, таму што трансгранічны рэгіён уключаны ў сферу турыстычнай індустрыі толькі ў апошнія гады, і адносна закрытая доўгі час тэрыторыя праекта не мае дастатковай колькасці інфраструктурных турыстычных аб’ектаў. Адначасова, трансгранічны рэгіён праекта з’яўляецца самабытнай часткай як Беларусі, так і Польшы. Асаблівасці мясцовага фальклору, архітэктуры, народнага побыту, традыцый і звычаяў дазваляе дадзенаму рэгіёну паспяхова канкурыраваць на ўнутраным і знешнім турыстычным рынку. 

 Тэрмін рэалізацыі праекта – 24 месяцы, пачатак – сакавік 2012 года. 

Вядучы партнёр – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. 

Партнёры праекта: 
 • Сувалкская Агратурыстычная Палата 
 • Установа культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” 
 • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна” 

Вынікамі праекта павінны стаць: 
  1. Стварэнне і пачатак работы Цэнтра этнакультурнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 
  2. У Сувалкскім субрэгіёне будзе створаны новы этнатурыстычны аб’ект – “Вёска казак”. 
  3. Будзе якасна рэканструяваны этнакультурны турыстычны аб’ект – Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. 
  4. Будзе якасна рэканструяваны этнаграфічны музей Я.Ф.Карскага ў г.Гродна. 
  5. Будзе створана сістэма перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў турызму ў накірунку этнакультурнага турызму. 
  6. Будуць створаны анімацыйныя праграмы, этнакультурныя турыстычныя маршруты па трансгранічнаму рэгіёну для далейшага выкарыстання гэтых рэсурсаў у арганізацыі тураў. 
  7. Будзе створаны сайт этнакультурных рэсурсаў трансгранічнага рэгіёну. 
  8. Будуць распрацаваны і выдадзены Энцыклапедыя этнакультурных турыстычных рэсурсаў Сувалкскага субрэгіёна і Гродзенскай вобласці. 
  9. Будзе праведзены цыкл маркетынгавых мерапрыемстваў па рэкламе і прасоўванню этнакультурных аб’ектаў, турпрадпрыемстваў, якія заўмаюцца этнакультурным турызмам, на еўрапейскі турыстычны рынак пад брэндам “Вандроўка ў этнаказку”. 
  10. Будзе праведзены Фестываль казак, байкаў і легендаў Усходняй Еўропы ( Польша і Беларусь ). Фестываль будзе складацца з двух частак: першая будзе праведзена на польскім баку на аснове “Вёскі казак”, другая частка – беларускім бокам на аснове этнатурыстычных аб’ектаў. 
  11. Будзе праведзена навукова-практычная канферэнцыя па праблемах этнакультурнага турызму. 
  12. Будзе створаны Даведнік па этнакультурных аб’ектах турыстычнага інтарэсу трансгранічнага рэгіёна. 

 1.Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” 
  Адрас: вул.Ажэшка 22, 230023, г.Гродна 
  Тэлефоны: прыёмная (0152) 73-19-01, 
  Факс (0152) 73-19-10, (017) 210-85-99 
  e-mail 
  Сайт ГрДУ 

2.Сувалкская агратурыстычная палата 
  Адрас: вул.Касцюшкі 82-7, 16-400, г.Сувалкі, Рэспубліка Польша 
  Тэлефоны: 87 5665872, 87 5665494 
  e-mail 
  Сайт Сувалкскай агратурыстычнай палаты 

 

3.Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна” 
  Адрас: пр.Янкі Купалы 82, 230010, г.Гродна 
  Тэлефон: + 375(152)542252 
  Факс: (0152)542252 
  e-mail 
  Сайт гімназіі

 

 

 

Тэлефон: 8(01515)3-93-12