Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

Летняя школа "Майстэрня падвойнага ткацтва" 8-9 чэрвеня 2018 года

Назад

Праграма летняй школы  прадугледжвала знаёмства і навучанне яе ўдзельнікаў тэхналогіі падвойнага ткацтва, а таксама ўдзел майстроў у выставе-конкурсе сучасных тканых вырабаў “Тканыя дзівосы”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі майстры па ткацтву з  розных рэгіёнаў нашай краіны. Цікавай навіной  было знаёмства з тэхнікай “Белаузорыстае ткацтва Панямоння”, якое ў мінулым годзе атрымала статус гісторыка культурнай каштоўнасці, з якой  нас пазнаёміла майстр аддзела рамёстваў  Лідскаг раённага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Сільвановіч Валянціна Генрыкаўна. А пасля напружанай працы  ўсе адпачывалі  каля нашага этнаграфічнага аддзела “Хатка”, пад гукі гармоніка танцавалі традыцыйныя мясцовыя танцы: Польку і Кадрылю, Кракавяк і “На рэчаньку”!

 

 

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12