Вас шчыра запрашае Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей!

"Залатых рук майстэрства"

Назад

з 21 верасня па 19 кастрычніка

     Сёння наш музей запрашае наведаць незвычайную, захапляльную выставу, на якой вашай увазе прадстаўлены сапраўдныя творы мастацтва. Аўтар гэтых работ вельмі цікавая і прыемная жанчына, лёс якой быў няпростым. Любоў Кузьмінічна Неўдах нарадзілася ў г.Лунінец Брэсцкай вобласці. Выхоўвалася ў вялікай сям’і. Час быў складаны, бацькі працавалі цяжка, таму і дзеці рана пачыналі дапамагаць дарослым. Ужо з дзяцінства Любоў Кузьмінічна пачала і шыць, і вязаць, і вышываць. Цягу да прыгожага пранесла праз усё сваё жыццё. Займаецца вязаннем і цяпер, але перавагу аддае вышыўцы.  Актыўна вышываць пачала з 2004 года. З таго часу свет убачыла  155 карцін. На нашай выставе прадстаўлена толькі частка іх. Свае работы Любоў Кузьмінічна дорыць сваім родным, сябрам, знаёмым. Ёсць яны нават і ў далёкім і блізкім замежжы. Па тэматыцы работы розныя: пейзажы, нацюрморты, кветкі і інш. Кожная з іх заслугоўвае асаблівай увагі. Сваё майстэрства Любоў Кузьмінічна перадае сваім дзецям, унукам і нават ужо і  праўнукам.

  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей
  • Гудзевіцкі музей

Тэлефон: 8(01515)3-93-12